- кавальства
- кавальства, -а
н.
Кузнечное дело.Жыды таксама нярэдка аралі і малацілі, але большасць кармілася розным рамяством - найчасцей кавальствам ды шытвом. Мележ. Зноў вяртаюся я да свайго настаўніка, які вучыў мяне не толькі кавальству, але і даў урокі той простай педагогікі, што заклала асновы душэўных набыткаў. Вітка.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.